Не Берасцейшчыне павялічылася колькасць вайскоўцаў РФ
У Бярозе, Берасцейскай вобласці, па назіранні гараджан, сталі з’яўляцца людзі ў вайсковай расейскай форме.
Заўважаныя на выхадзе з бараў і крамаў, дзе затарваюцца спіртным і закускай. Але, як мяркуюць былыя беларускія афіцэры, жыхары Бярозы Кірыл і Андрэй, расейцы размешчаны недалёка ад Бярозы ў вёсцы Бронная гара, дзе ў савецкія часы была ракетная вайсковая частка і засталося вельмі шмат зброі да гэтага часу:
– Я пытаю: „Колькі вас тут?”. Сказаў: „Ваенная інфармацыя. Многа. Колькі вашых столькі і нашых”. Калі ўлічыць, што ў беларускім войску 50 тысяч. Ніхто нічога не кажа, усе баяцца. Я іх пабачыў, кажу: „Мы вам тут не радыя. Рускі карабель ідзі на …”. Яны: „Мы на правакацыі не рэагуем. Калі вы нас будзеце правакаваць, то мы выклічам міліцыю”.
– У нас вайскоўцаў зараз у Бярозе не менш, чым было ў савецкі час. У нас жа палігоны, таму яны тут і „топчуцца”.
На тэрыторыі былога авіяпалка зараз з´явілася шмат беларускіх вайскоўцаў. Таксама стала вядома, што 8 студзеня на Берасцейшчыну прыбыў эшалон расейскай вайсковай тэхнікі.
Беларускае Радыё Рацыя