Не паліце сухую траву!



На Піншчыне фіксуюцца масавыя пажары ў экасістэмах – гарыць сухая расліннасць у балотах і на палях. У сувязі з гэтым на ўзмоцнены рэжым працы перайшлі ўсе ўстановы, якія адказваюць за захаванне жывёльнага і расліннага свету, а таксама ратавальнікі.

Асноўны чыннік узгаранняў – так званы “чалавечы фактар”, таму грамадзян заклікаюць усведамляць сур’ёзнасць сітуацыі, адзначае супрацоўніца інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валерыя Чыж:

– Хацелася б нагадаць грамадзянам, каб яны ўсё ж такі задумаліся пра тое, што выпальванне сухой расліннасці можа прывесці да фатальных вынікаў. Не праходзьце міма палаючай травы, пры немагчымасці патушыць пажар уласнымі сродкамі калі ласка паведамляйце ў органы.

У Беларусі выпальванне сухой расліннасці або распальванне вогнішча не ў адпаведнасці з правіламі бяспекі – караецца штрафам ад 10 да 40 базавых велічыняў. Акрамя гэтага будзе накладзена матэрыяльная кампенсацыя за нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю.

Беларускае Радыё Рацыя