Не перайшлі на зімовыя шыны? Штраф
У Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка забаронена эксплуатацыя аўтамабіляў з летнімі шынамі,
Па словах старшага інспектара арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС Валерыя Лабяка. „У зімовы перыяд аўтамабілісты практычна штодзень сутыкаюцца з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Начныя замаразкі, ападкі пры тэмпературах каля нуля робяць праезную частку слізкай. Штогод наступствамі рэзкага зніжэння тэмпературы або выпадзення снегу становяцца так званыя дні бляхара, калі рэгіструецца ўсплёск дробных аварыяў».
Паводле ягоных слоў, вінаватымі ў большасці такіх здарэнняў становяцца кіроўцы аўтамабіляў на летніх шынах. Справа ў тым, што летняя гума страчвае эластычнасць і счэпныя ўласцівасці ўжо пры тэмпературах каля нуля, у выніку чаго тармазны шлях павялічваецца. Спецыялісты рэкамендуюць ставіць зімовую гуму загадзя, калі сярэднясутачная тэмпература дасягае 7 градусаў вышэй за нуль.
Адрозніць дазволены зімой „аўтаабутак” можна па маркіроўцы ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакаў „М+S”, „M&S”, „M.S”, „M S” або „All seasons”. Вышыня малюнка пратэктара зімовых шын павінна быць не менш як 4 мм.