Не стала рэдактара “Газеты Слонімскай” Віктара Валадашчука
Пасля цяжкай хваробы ў Слоніме памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук.
Журналіст Віктар Валадашчук з’яўляўся адным з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку ў Беларусі. За гады незалежнасці Беларусі яму аднаму ўдалося ўтрымаць і захаваць на Гарадзеншчыне адно з самых папулярных выданняў і на працягу 22 гадоў яго ўзначальваць.
Віктар Валадашчук з’яўляўся вопытным журналістам, чалавекам сваёй справы, які любіў сваю Бацькаўшчыну, перажываў за яе, і шматлікія праблемы, падзеі, радасці, поспехі адлюстроўваў на старонках незалежнага выдання.
Віктару у чэрвені споўніўся толькі 61 год.
Калектыў Радыё Рацыя шчыра спачувае ўсім родным і блізкім людзям, сябрам і калегам па пяру ў сувязі са смерцю журналіста Віктара Валадашчука.
Беларускае Радыё Рацыя