Не стала журналіста Аляксандра Коктыша



Памёр вядомы беларускі журналіст Аляксандр Коктыш. Ён пражыў толькі 54 гады. У яго была праблема з сэрцам, якое спынілася ў такім маладым узросце.

Аляксандр шмат пісаў, друкаваўся, заўсёды абараняў беларускіх незалежных журналістаў. Аляксандр працаваў у “Звяздзе”, “Труд у Беларуси” і іншых выданнях. Быў сябрам БАЖ.

“Страшна жыць… і паміраць зарана… светлай памяці быў чалавек Саша Коктыш… Царства Нябеснае…”, — так сказаў журналіст і паэт са Слоніма Мікола Канановіч пра Аляксандра Коктыша.

Уся незалежная журналістыка Беларусі горка сумуе і спачувае ўсім родным і блізкім.

Беларускае Радыё Рацыя