Не выйшаў на волю пасля арышту гамяльчук Аляксандр Канеўскі



Не выйшаў на волю пасля 15-ці сутак арышту гамяльчук Аляксандр Канеўскі. Піша Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Аляксандр – сын вядомай грамадскай дзяячкі Таццяны Канеўскай. З ІЧУ ён павінен быў выйсці яшчэ 21 лістапада. 

На дадзены момант месца знаходжання Аляксандра і прычыны яго другога затрымання пакуль невядомыя. Паведамляюць праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя