Не выходзіць на сувязь сацыёлаг Аксана Шэлест



З сярэдзіны дня 4 жніўня не выходзіць на сувязь сацыёлаг Аксана Шэлест, паведаміў у сацсетках генеральны дырэктар міжнароднай няўрадавай арганізацыі „ЕўраБеларусь” Андрэй Ягораў.

Шэлест — калега затрыманых у гэты дзень кіраўніка некамерцыйнай ініцыятывы „Лятучы ўніверсітэт” сацыёлага Таццяны Вадалажскай і філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.

Быў затрыманы таксама экс-кіраўнік Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і „ЕўраБеларусі” Улад Вялічка. Ва ўсіх траіх прайшлі вобшукі, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, праводзілі супрацоўнікі КДБ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: be.wikipedia.org