Не забывайцеся віншаваць палітвязняў!
Не забывацца віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў заклікаюць берасцейскія прадстаўнікі праваабарончага цэнтра „Вясна”.
Самы просты спосаб – даслаць паштоўку ў месца зняволення, – адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Спосабу, як спадабацца цэнзару, каб гэта прайшло, хутчэй за ўсё няма. Але трэба разумець, што нават некалькі слоў, калі яны дойдуць, нават фраза “з Днём народзінаў” чалавека парадуе. Любая вестка з волі паказвае, што на чалавека не забываюцца. І гэта вельмі моцна падтрымлівае.
Таксама можна паспрабаваць пачаць ліставанне з вязнем, распавесці яму нейкую пазітыўную навіну, нешта не палітычнае, і тады гэта хутчэй за ўсё дойдзе да адрасата, – дадала праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
