Неатрыманыя пашпарты будуць захоўваць у амбасадах Беларусі толькі год



Паводле пастановы, якую выдалі МУС і МЗС краіны, праз год пашпарты можна будзе атрымаць толькі ў сваім аддзеле грамадзянства і міграцыі па месцы рэгістрацыі ў Беларусі. Да таго яны яшчэ будуць захоўвацца ў амбасадах за мяжой.

Гэта тычыцца тых пашпартоў, заяву на абмен ці атрыманне якіх грамадзяне даслалі перад пастановай 7 кастрычніка, якой Лукашэнка забараніў амбасадам і консульствам Беларусі за мяжой выдаваць і абменьваць пашпарты.

Беларускае Радыё Рацыя