Небяспечны сюрпрыз у смецці
Падазроная скрынка стала прычынай эвакуацыі людзей на Берасцейскім смеццеперапрацоўчым заводзе: 60 чалавек былі эвакуяваныя, паведамляе прэс-служба УУС Берасцейскага аблвыканкама.
29 лістапада ў 17:34 у міліцыю затэлефанаваў майстар прадпрыемства і паведаміў, што пры разборы смецця рабочыя знайшлі невялікую папяровую скрынку, на якой скотчам прыклеены кавалак паперы з надпісам „Тратыл-400”.
На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі міліцыі, МНС, медыкі і сапёры вайсковай часці 5526.
На шчасце, спецыялісты не знайшлі выбухованебяспечныя прадметы ў скрыні. Замест тратылу там быў проста драўляны брусок.
Фота: iStock
