„Недакаранцін” па-гарадзенску
Жыхары Гародні ўжо тры месяцы жывуць ва ўмовах пандэміі каронавіруса.
У краіне не абвешчаны каранцін, аднак шмат што змянілася ў жыцці гарадзенцаў:
– Не змянілася амаль нічога. Я таксама хаджу на працу, таксама хаджу ў грамадскія месцы. Стаў звяртаць увагу на тое, што ў крамах сталі хадзіць у масках. Спрабуюць ставіць раздзяляльнікі ў чэргах і г. д. Не ўсе гэтым карыстаюцца, я маю на ўвазе наведнікаў, але прынамсі стараюцца трымаюць дыстанцыю.
– Абмежаванне выезду за мяжу, абмежаванне наведвання масавых мерапрыемстваў. Стараемся дома быць, але гэта дастаткова складана. Сталае нашэнне масак, пальчатак.
– На маё асабістае жыццё каронавірус вельмі моцна паўплываў. Я зразумела, што я проста вельмі не люблю анлайн-навучанне, бо гэта вельмі цяжка. Я зразумела, што вельмі цяжка працаваць на дыстанцыі.
– Цяжка без сацыяльнай актыўнасці, цяжка ўвесь час дома. У першую чаргу гэта канешне адбілася на нашай актыўнасці. Мы ўсе сталі больш раздражнёнымі, сталі больш псіхалагічна стомленымі.
Вялікая колькасць кавярняў, бараў, якія былі разлічаны на турыстаў, цяпер пустыя. Шматлікія турыстычныя фірмы і транспартныя кампаніі, якія вазілі людзей за мяжу, таксама не працуюць.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня