Некалькі дзясяткаў чалавек сталі фігурантамі крымінальнай справы ў Берасці
Гаворка пра падзеі 13 верасня, калі ўдзельнікі нядзельнага Маршу зладзілі карагод на адным са скрыжаванняў горада.
У той дзень супраць людзей сілавікі ўжылі вадамёт. Паводле версіі следства, пратэстоўцы „ажыццяўлялі групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, перашкаджалі руху транспартных сродкаў на дадзеным участку і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый”.
У дачыненні да 10 абвінавачаных крымінальная справа выдзеленая ў асобную вытворчасць і ўжо перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Акрамя таго, абвінавачванне ў межах гэтай справы выстаўлена яшчэ 9 грамадзянам, і яшчэ 37 знаходзяцца ў статусе падазраваных.
„Праваахоўнікамі працягваецца праца па высвятленні іншых удзельнікаў названых супрацьпраўных дзеянняў”, — кажуць у Следчым камітэце.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: brestcity.com