Гомель выйшаў на пратэст



У поствыбарчы вечар у Гомелі на акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў выйшла да некалькіх тысяч чалавек.

Акцыя праходзіла спантанна ў цэнтры горада, людзі перамяшчаліся ўздоўж Савецкай вуліцы ў розных накірунках, выкрыкваючы лозунгі і патрабуючы справядлівых выбараў. У падтрымку маніфестантаў сігналілі аўтамабілісты.

Дзесьці на гадзіну-паўтары стары горад пераўтварыўся ў выспу свабоды:

– Гуляем па горадзе Гомелю. У нас свята – выбары Прэзідэнта, новага, спадзяюся.

– Чакаў, што будзе больш людзей, канешне, што будзе неяк больш цэнтралізавана. Але вось такая форма пратэсту яна таксама мае права на існаванне. Таму міліцыянтам не зразумела каго хапаць, і атрымліваецца, што ўсе пратэстуюць супраць вынікаў выбараў

Гомельцы абураныя афіцыйнымі дадзенымі, паводле якіх больш за 50% выбарцаў прагаласавалі ў вобласці датэрмінова.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя