Некаторых беларусаў арыштоўваюць проста пры падачы на польскія візы
Некаторых беларусаў арыштоўваюць проста пры падачы на польскія візы.
Паводле крыніц польскай газеты Выборча, ужо вядома некалькі выпадкаў, калі сілавікі затрымлівалі людзей у візавых цэнтрах.
«Некаторых беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і потым спрабавалі з’ехаць у Польшчу, у візавых цэнтрах чакала пастка. Здаралася так, што людзі прыходзілі па гатовыя візы і дакументамі, і іх адразу затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Замест Польшчы гэтыя людзі ехалі ў турму», — цытуе крыніцу польскай газета nashaniva.
Польскіх журналістаў цікавіла, ці замяшаная ў гэтых затрыманнях індыйская кампанія-пасярэднік VFS Global, якая ў 2021 годзе пасля значнага скарачэння ў Беларусі дыпламатычнай прысутнасці Польшчы атрымала фактычную манаполію на выдачу польскіх віз беларусам.
«Супрацоўніцтва VFS Global з беларускім рэжымам не выключана. У Беларусі цяпер дзейнічае «лічбавае гестапа». Праз структуры рэжыму праходзяць усе даныя карыстальнікаў і іх магчымых ворагаў, а кожная кампанія павінна па любым запыце спецслужб дзяліцца поўным наборам інфармацыі пра сваіх кліентаў. Таму на любога, хто падае дакументы на візы, у тым ліку і польскія, звяртаюць увагу», — распавяла каманда «Белпол» журналістам газеты Wyborcza.