Некаторыя дзеці пайшлі сёння ў школу
Пасля двухтыднёвага перапынку з-за каронавірусу ў Беларусі запрацавалі школы. Чвэрць плануецца завяршыць без пераносу тэрмінаў, гэта значыць 30-га траўня, але дзеці будуць вучыцца па суботах і 1-е траўня не будзе выходным.
У саміх школах узмоцнены кантроль за станам здароўя вучняў, – кажа настаўніца Таццяна Кубрак:
– Стараемся арганізаваць навучальны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарна-эпідэміялагічных нормаў. З мэтай перадухілення росту інфекцый арганізуем працу ранішняга фільтру разам з медыцынскім работнікам. Педагогі пытаюцца ў навучэнцаў пра стан іх здароўя, выяўляем навучэнцаў з павышанай тэмпературай, вядзем штодзённы ўлік тых, хто адсутнічае, высвятляем прычыны іх адсутнасці.
Напярэдадні міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў, што пайсці ў школы гатовыя 40% вучняў, а астатнія будуць атрымоўваць веды дыстанцыйна.
Беларускае Радыё Рацыя