Некаторыя рэгіёны Расеі абмежавалі продаж алкаголю



У Міністэрстве аховы здароўя Расейскай Федэрацыі падтрымалі рашэнне некаторых рэгіёнаў забараніць продаж алкаголю. У ведамстве папярэдзілі, што алкаголь не дапаможа пазбегнуць заражэння новай каронавіруснай інфекцыяй.

Міністэрства аховы здароўя Расеі падтрымлівае рашэнне шэрагу рэгіёнаў забараніць продаж алкаголю на перыяд дзеяння ўведзенага для прафілактыкі распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі рэжыму самаізаляцыі. Пра гэта ў чацвер паведаміў намеснік міністра аховы здароўя РФ Алег Салагай.

У прыватнасці, у чацвер ўлады Забайкальскага краю пашырылі абмежавальныя меры ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса і забаранілі да асобага распараджэння раздробны продаж алкаголю. Дэпутаты заканадаўчага сходу Краснаярскага краю таксама адразу ў двух чытаннях прынялі змены ў закон аб абмежаванні продажу алкаголю ў рэгіёне – цяпер яго забаронена прадаваць з 18:00 да 10:00. Такая ж абмежавальная мера з 1 красавіка дзейнічае і ў Башкірыі.

tass.ru