Непапраўныя страты Першая сусветная вайна нанесла Заходняй Беларусі



Заходні свет адзначае 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны. Якая пачалася ў Еўропе ў 1914 годзе,  доўжылася чатыры гады і забрала жыцці мільёнаў людзей.

 

 

Непапраўныя страты Першая сусветная нанесла Заходняй Беларусі, кажа даследчык месцаў пахаванняў той вайны ў Баранавіцкім раёне Мікалай Падгайскі:

– Самае першае ўзнаўленне памяці па пахаваннях Першай сусветнай вайны ўзялі на сябе еўрапейскія краіны. У нас тут былі страшныя баі. Па адных падліках, заінула каля 80 тысяч чалавек, па другіх – каля 120 тысяч. Тут загублена мора людзей.

Паводле Мікалая Падгайскага, вайна заканчвецца тады, калі пахаваны апошні яе жаўнер. Што да Беларусі, то вайна стогадовай даўніны не скончана. Цяперашніх уладаў Беларусі і Расеі ахвяры той вайны не цікавяць. Баранавіцкія актывісты на голым энтузіязме і за свае сродкі знаходзяць месцы пахаванняў і дамагаюцца іх адзначэння. У планах шмат работы.

Таксама трэба ўвекавечыць памяць і тых мірных жыхароў Заходняй Беларусі, якія сталі ахвярамі дэпартацыі ў глыб Расеі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя