Непрывабныя асаблівасці беларускіх судоў
За гады незалежнасці беларускія суды не набылі даверу і павагі. Яны дзейнічаюць па савецкім прынцыпе: “той праў, у каго больш праў”. Простыя людзі не маюць магчымасці знайсці правасуддзя ў нашых судах.
Суддзі абараняюць дзяржаўную сістэму і яе інтарэсы, гаворыць прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:
– За апошні час характэрным стала тое, што не толькі наймальнік, які гнабіць работнікаў, але і, калі мы звяртаемся ў суд, рашэнне суда звычайна на баку наймальніка. Хаця ў нас шмат доказаў, што наймальнік сведчыць непраўдзівую инфармацыю, на гэта суд заплюшчвае вочы.
Уладзімір Малей згодзен з былым суддзёй Канстытуцыйнага суда Міхаілам Пастуховым, што толькі тады суддзі будуць працаваць па закону, калі будуць самастойнай галіной улады і будуць абраныя незалежным аўтарытэтным калектыўным органам. Гэта можа быць парламент, абраны дэмакратычным шляхам, а таксама органы самакіравання, калі ім прапануюць спіс з дастойных кандыдатаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
