„Нести херню”: Абломаў і Дудзь знялі пародыю на расейскае ТБ



„Дождь” прэзентаваў кліп Васі Абломава з удзелам Юрыя Дудзя на песню „Нести херню”.

У кліпе да песню „Нести херню” паказаны герой (Вася Абломаў), які прыходзіць на перадачу „Няўдалая размова” на „Незалежным тэлебачанні”.

У час размовы з вядучым — у яго ролі Юрый Дудзь — Абломаў прадстаўляе гіпатэтычную сітуацыю, у якой ён „напісаў бы песню пра подзвігі на вайне, пра змову супраць краіны, пра ціск звонку, тапіў за расейскі народ на Данбасе”, „перажываў бы на камеру за дзяцей у Алепа”, „пісаў бы ў твітар пра пагрозу NATO” і г.д.

Урэшце, разважае Абломаў у песні, яму прапанавалі б весці штотыднёвую перадачу на „залежным тэлебачанні”, на якой ён „хваліў бы ўрад і яго ўчынкі”, „гаварыў, што ад санкцый нам толькі карысць”.

„Але, калі шчыра, я рады, што так не склалася <…> Я нармальна ем, я спакойна сплю”, – заключае ён у канцы песні.

tvrain.ru