Невядомы абліў фарбай помнік Леніну ў Слуцку
У ноч на нядзелю невядомы абліў чырвонай фарбай помнік Леніну ў цэнтры Слуцка. Пра гэта сайту SlutskGorod паведамілі відавочцы.
Праз некалькі гадзін фарбу змылі, сляды вандалізму засталіся толькі на тратуарнай плітцы і месцамі ў паглыбленнях тэкстуры помніка.
Фота slutsk-gorod.by
