Невядомыя фота масавых пратэстаў рабочых у красавіку 1991 года
На vytoki.net з’явіліся невядомыя фота масавых пратэстаў рабочых у красавіку 1991 года.
Падзеі красавіка 1991 года разбілі міф пра рахманасць беларусаў. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў Менску
2 красавіка адбылася „паўлаўская грашовая рэформа”, на наступны дзень, па словах удзельніка красавіцкіх пратэстаў, Аляксандра Ладохіна, „уся краіна прачнулася беднай”.
4 красавіка ў Беларусі пачаліся масавыя акцыі працоўных.
Падзеі красавіка 1991 года фатаграфавалі шмат, у тым ліку і Уладзімір Сапагоў (1952-2012), які на той час працаваў фатографам на Менскім трактарным заводзе.
Аўтар здымкаў Уладзімір Сапагоў (1952- 2012), вядомы яшчэ і тым, што быў карэспандэнтам праваабарончага выдання „Права на Волю”, які выдаваў праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Апрацоўкай архіва Уладзіміра Сапагова займаецца Цэнтр даследванняў грамадянскай супольнасці Беларусі.
У хуткім часе з’явіцца яшчэ адна частка фотаздымках красавіцкіх падзеяў.
Беларускае Радыё Рацыя
