Невядомыя пагражаюць бацьку Міколы Статкевіча (абноўлена)
Бацьку Міколы Статкевіча падкінулі ананімны ліст з пагрозамі. Як распавяла нам жонка палітычнага вязня Марына Адамовіч, Віктар Паўлавіч Статкевіч знайшоў ліст позна ўвечары восьмага верасня ў сваёй паштовай скрыні:
– У паштовую скрынку бацькі Статкевіча, 88-гадовага ўзросту – падкрэсліваю, які жыве ў Баранавічах на самоце, паступіў ліст з пагрозамі, напісаны ў вельмі нецензурнай форме, з пагрозамі жыццю і здароўю як самога Віктара Паўлавіча, так і Міколы, і майму.
Паводле Марыны Адамовіч, пасля кансультацый з адвакатам, яна прыме рашэнне, звяртацца ў міліцыю ці не. Хаця не сумняецца, што злачынцу ці злачынцаў ніхто шукаць не будуць. Але проста так пакідаць такое нельга, падкрэсліла жонка Міколы Статкевіча.
* * *
Віктар Статкевіч – 88-гадовы бацька палітычнага вязня Міколы Статкевіча – атрымаў ананімны ліст з пагрозамі. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч. Паводле яе слоў, у паштовай скрыні быў знойдзены ліст з пагрозамі бяспекі жыцця яго, Мікалая і самой Марыны Адамовіч. «Напісалі, што калі Мікалай выйдзе з турмы, яго заб’юць», – сказала жонка палітвязня.
Яна паведаміла, што пракансультуецца з адвакатам і, хутчэй за ўсё, паедзе да свёкра ў Баранавічы, дзе ён жыве адзін, каб напісаць заяву ў міліцыю.
– Не вельмі хачу раздзімаць гэтую інфармацыю. Пагляджу, у якім стане дзед. Разумею, што гэта зроблена дзеля Міколы, каб яго нейкім чынам напужаць ці напружыць.
Пры гэтым Марына Адамовіч ведае, які будзе адказ міліцыі, але і пакідаць без увагі такія «жудасныя рэчы» не збіраецца.
Мікалай Статкевіч быў асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у Плошчы-2010. У 2012 годзе пераведзены з калоніі ў Шклове ў больш жорсткую па ўмовах утрымання магілёўмскую турму.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Гудзiлiна