У Полацку эвакуявалі студэнтаў універсітэта
Студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта эвакуявалі з карпусоў. У будынак полацкага калегіума прыбылі машыны МНС, хуткай дапамогі і МУС.
У карпусах ПДУ, размешчаных у Полацку і Наваполацку, была абвешчана эвакуацыя. Каля 13:15 з’явіліся першыя афіцыйныя каментары. На электронную пошту ў праваахоўныя органы Віцебскай вобласці паступіла паведамленне пра нібыта закладзенае ва ўніверсітэце выбуховае прыстасаванне. На месца прыбылі следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, МНС.
