Невядомыя пазрывалі выбарчыя плакаты



Гэта адбылося ў вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёна. На плакатах былі партрэты і біяграфічныя звесткі кандыдатаў у дэпутаты: як апазіцыйных, так і праўладных. Плакаты апынуліся ў сметніцы. З гэтай нагоды ў міліцыю і акруговую выбарчую камісію звярнуўся кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Валянцін Лазарэнкаў:

– Трэба сказаць, што без усялякіх праблемаў запісалі ўсю інфармацыю. Я данёс да ведама камісіі, што сталася такая рэч. Праз 20 хвілін прыехаў шэраг міліцыянтаў. Тут яны добра спрацавалі. Яны паспрабавалі знайсці вінаватых у гэтым здарэнні, але не знайшлі.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што выбары выклікаюць шмат негатыву ў саміх беларусаў, бо многія разумеюць, што іх галасы не лічаць, а ўлада і так прызначае сваіх людзей.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА