Невядомыя вандалы апаганілі крыж ахвярам палітычных рэпрэсій у Баранавічах



Побач з металічным крыжам у памяць ахвяраў сталінізму спалілі вянок. Гэты выпадак вандалізму не першы, кажа баранавіцкі грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

– Мы ж заўсёды на Дзяды, на Радаўніцу палілі там знічы, кветкі садзілі, прыбіралі ад смецця. Псаваць – яны псавалі заўсёды, і зрывалі вянкі, і кветкі зрывалі, асабліва вянкі ці букеты з бел-чырвона-белымі стужкамі, але каб паліць вянкі – то такога яшчэ ніколі не было.

Віктар Сырыца мае намер падаць заяву ў міліцыю на факт апаганьвання помніка. Крыж у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Баранавічах быў усталяваны ў 1992 годзе.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя