«(Не)забытыя ахвяры вайны»: ніколі больш



«(Не)забытыя ахвяры вайны». Дапаможнік, які выйшаў у Менску, прапануе па-новаму паглядзець на падзеі Другой Сусветнай.

Пра галоўную ідэю беларуска-нямецкага выдання падчас анлайн-прэзентацыі распавяла суаўтарка падручніка, выкладчыца сталічнай гімназіі № 36 Ірына Бернат:

– Эмацыйнае пагружэнне ў тэму Халакосту заўсёды хваравітае. Можна пачуць калі-некалі, што нас гэта не датычыць, мы не хочам пра гэта ведаць, гэта здарылася з іншымі. Навучэнцы павінны разумець, што гэта здарылася не з асобным чалавекам, не з асобным народам, а з чалавецтвам, якое дапусціла нацызм і генацыд.

2020 год, перакананая Бернат, з’яўляецца знакавым для асэнсавання Другой Сусветнай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя