Незаконная звалка «Тэхнікі сувязі» пад Баранню
Прадпрыемства «Тэхніка сувязі» ў Барані Аршанскага раёна стварыла пад горадам незаконную звалку. Пасля наведвання завода прэзідэнтам Лукашэнкам адсюль была звольненая дырэктар Валянціна Вішнеўская і пачаўся вываз старой мэблі, хімікатаў, лямпаў. Прычым насуперак правілам утылізацыі, дзяржаўнае прадпрыемства проста скінула ўсё разам пад горадам. Жыхары Барані прызнаюцца, што ўжо не першы дзень адчуваюць у паветры таксічны пах.
– З завода ўсё гэта вывезлі і выкінулі за кіламетр ад горада. Тут усё гарыць, едкі дым: гараць розныя хімікаты, пластык, нейкія парашкі, каністры тут, нейкая хімія – тут поўная катастрофа.
Цяпер выконваючым абавязкі дырэктара «Тэхнікі сувязі» з’яўляецца Дзяніс Багамаз. На паходжанне адкідаў на звалцы паказваюць і асобныя рэчы. Напрыклад, інструкцыі па вырабе радыёстанцый, чым раней акурат і займаўся завод, які тады насіў назву «Лёс», а таксама выкінуты на звалку партрэт аднаго з пачэсных ветэранаў завода.
[Not a valid template]
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Барань
Фота аўтара