Незалежнае апытанне жыхароў Беларусі: 97% супраць удзелу краіны ў вайне



Ініцыятыва Chatham House прадставіў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання «Погляды беларусаў на ваенны канфлікт Расеі і Украіны».

Кажа дырэктар «Беларускай ініцыятывы Chatham House» Рыгор Астапеня:

– Ідэя ўступлення ў ваенныя дзеянні крайне непапулярная нават сярод прыхільнікаў дзеючай улады. Большасць беларусаў не падтрымлівае канцэнтрацыю войскаў, прадстаўленне беларускай тэрыторыі для вайны, размяшчэнне ядзернай зброі, беларусы не падтрымліваюць уступлення сваіх войскаў у гэта ваенны канфлікт, частка насельніцтва выступае за нейтралітэт краіны, прыкладна столькі ж выступае за падтрымку Расеі, але без уступлення ў ваенны канфлікт. Беларусы чакаюць пагаршэнне якасці жыцця.

Таксама паводле Рыгора Астапені, 45% адсоткаў апытаных беларусаў мяркуюць, што вайна з Украінай скончыцца перамогай Расеі. На думку даследчыкаў, на такую лічбу паўплывала прапаганда беларускіх дзяржаўных СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя