Незалежнага назіральніка пазбавілі акрэдытацыі



У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. У Менску за апытанне студэнтаў, якіх заганялі галасаваць на перапынках, пазбавілі акрэдытацыі назіральніка Дзмітрыя Захарава. Здарэнне адбылося на тэрыторыі выбарчага ўчастку ў Дзяржаўным архітэктурным каледжы.

Гаворыць Дзмітрый Захараў:

– А 12-й гадізнаў дня старшыня абвясціў аб пасяджэнні выбарчай камісіі, дзе зачытаў два пратаколы – аб адхіленні нашай прапановы аб датэрміновым галасаванні, і другі пратакол, які быў складзены на аснове скаргі іншага назіральніка, не чальца выбарчай камісіі, пра тое, што я вёў апытанне на выбарчым участку, што гэтая дзяўчынка паскардзілася псіхолагу, маўляў, я на яе “ціснуў”. І на гэтым аснаванні яны ўсё гэта падагналі пад 13-ы артыкул, і мяне пазбавілі акрэдытацыі і выдалілі з участка.

На дзеянні выбарчай камісіі рыхтуецца адпаведная скарга.

Беларускае Радыё Рацыя