Незалежную журналістку з Бярозы выклікаюць у міліцыю



У кватэру да журналіста-фрылансера Тамары Шчапёткінай у 21.15 завітаў старэйшы ўчастковы маёр Сяргей Воўк. Ён уручыў Шчапёткінай позву, дзе напісана, што яна выклікаецца 16 ліпеня на 15 гадзін у аддзел аховы правапарадку да намесніка начальніка аддзела Мікалая Пракурата ў якасці сведкі.

Кажа Тамара Шчапёткіна:

Старэйшы ўчастковы маёр Сяргей Воўк на маё пытанне: па якой справе мяне выклікаюць у якасці сведкі, сказаў, што ён не ведае, што яму проста далі ў рукі позву і сказалі уручыць яе мне.Як быццам бы за нейкае інтэрв’ю. Больш падрабязна я даведаюся ў панядзелак, калі сустрэнуся з начальнікам аддзела аховы правапарадку Мікалаем Пракуратам.   

Апошні раз Тамара Шчапёткіна прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці ў лістападзе 2017 года. Яна была пакарана штрафам ў 50 базавых велічынь за працу без акрэдытацыі на Беларускае Радыё Рацыя. Заява журналісткі аб парушэнні яе правоў на збор і распаўсюд інфармацыі прынята да разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Беларускае Радыё Рацыя