Незалежным газетам адмаўляюць у друку, выстаўляюць штрафы, а сайты зачыняюцца
„Бінокль”, „Брэсцкая газета”, Intex-press – і гэта далёка не поўны спіс выданняў, якія могуць прыпыніць сваё існаванне ў бліжэйшыя месяцы на Берасцейшчыне.
Незалежным газетам адмаўляюць у друку, выстаўляюць штрафы, а сайты зачыняюцца з прычыны крымінальнага пераследу:
– Літаральна на выходных стала вядома пра тое, што цяпер ужо афіцыйна „Intex-press” адмоўлена ў друку. Дамова была скасаваная на выходных. Рэдакцыя шукае альтэрнатыўныя варыянты для выпуску газеты.
А праз два тыдні споўніцца паўгады з таго моманту, як у друкаваным варыянце не выходзіць „Брэсцкая газета”. І пакуль не вядома, ці будзе ўвогуле сёлета адноўлены яе друк. Пакуль працуе толькі сайт.
А старонка гарадскога журнала „Бінокль” з лютага гэтага году не даступная. Не абнаўляецца таксама і іх тэлеграм-канал.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце