Незалежным назіральнікам не хапіла месца
Бярозаўскім незалежным назіральнікам ці не хапіла месца на выбарчых участках, ці іх пазбавілі акрэдытацыі.
На ўчастках 5 месцаў для назіральнікаў забіта сваімі, кажа незалежны назіральнік Уладзімір Шуст участак №1:
– Я быў на апячатванні, прыйшлі пяць назіральнікаў, мяне выправадзілі. Там буфет, стаяць немагчыма, перашкаджаю людзям. Папярэднія разы таксама выдалялі, калі было датэрміновае галасаванне. У мяне быў час з дзесяці да двух. У асноўны дзень галасавання мяне ў графіку няма ўвогуле.
Участак №10, Таццяна Тарасевіч:
– Мяне акрэдытацыі пазбавілі. Адзіная з назіральнікаў вяду поўны падлік галасоў. Усё заўважаю і ўсё запісваю, таму пазбаўленая акрэдытацыі.
Не пусцілі на ўчастак №8 Вадзіма Якушыка, Кацярыну Быцко таксама не знайшлося месца. 5 месцаў стабільна займаюць «свае» назіральнікі.
Беларускае Радыё Рацыя