Незалежныя прафсаюзы Берасцейшчыны правялі нараду



Незалежныя прафсаюзы Берасцейшчыны правялі каардынацыйную нараду па далейшай супрацы ў святле пагаршэння эканамічнай сітуацыі і пагаршэння стану працоўных.

Старшыня абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк лічыць, што трэба агучваць факты стратнасці прадпрыемстваў і нізкіх заробкаў, тэхнічнай адсталасці і рабскага стану рабочых, уносіць свае прапановы для паляпшэння сітуацыі:

І ў нас ёсць Савет па ўдасканаленню заканадаўства пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Ёсць прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў. 

Валянцін Лазарэнкаў:

– Можам выйсці да кіраўніцтва вобласці і таксама запрасіць магчымую падтрымку ў Федэрацыі прафсаюзаў.

Сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Ірына Смірнова, якая сама знайшла дапамогу ў гэтай арганізацыі, лічыць, што трэба станавіцца сябрам незалежнага прафсаюза і разам дамагацца паляпшэння жыцця:

– Незалежныя прафсаюзы неабходныя, каб дапамагаць простым людзям, якіх крыўдзіць улада. Калі няма куды ісці па дапамогу, няма грошай плаціць адвакату, тут табе заўсёды дапамогуць.

Паводле Зінаіды Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава, рабочыя павінны зразумець, што дзяржаўныя прафсаюзы іх не абароняць. І калі не хапае смеласці стаць сябрам незалежнага прафсаюза, то трэба хаця бы выйсці з дзяржаўнага, каб не падтрымліваць іх матэр’яльна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце