Незалежныя прафсаюзы на Берасцейшчыне папоўнілі свае шэрагі



Каля дзесяці чалавек папоўнілі шэрагі прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці ў часе першага этапу прэзідэнцкіх выбараў на Берасцейшчыне. Новыя актывісты з’явіліся ў такіх населеных пунктах як Мікашэвічы, Маларыта, Баранавічы і Давыд-Гарадок. Звычайна яны звяртаюцца па юрыдычную дапамогу ў сувязі з парушэннем правоў на працоўным месцы. Кожны месяц заявы на ўступленне піша ад аднаго да трох чалавек. Прававы інспектар прафсаюзаў РЭП па Берасцейскай вобласці Уладзімір Малей адзначыў, што найбольшую актыўнасць праяўляюць працоўныя з гораду Мікашэвічы:

– Незалежны прафсаюзны рух актыўна дзейничае ў горадзе Мікашэвічы. Тыя людзі, якія працуюць на “Граніце”, аб’ядноўваюцца ў незалежныя прафсаюзы, прыходзяць да нас. Мы ім дапамагаем. У гэтым рэгіёне атрымалася  наступнае – было адно буйное прадпрымества, былі працоўныя месцы, а зараз гэтыя людзі засталіся без працы за сваю прыналежнасць да незалежных прафсаюзаў.

Уладзімір Малей дадаў, што новыя сябры прафсаюзу актыўна праявілі сябе ў часе выбарчай кампаніі – яны збіралі подпісы ў падтрымку незалежных кандыдатаў і папулярызавалі дзейнасць прафсаюзнага руху.

Беларускае Радыё Рацыя