Незалежныя журналісты наведалі Швецыю



12 незалежных беларускіх журналістаў з розных СМІ, у тым ліку з Беларускага Радыё Рацыя і тэлеканала “Белсат”, наведалі Швецыю па запрашэнні Інстытута падвышэння кваліфікацыі журналістаў Фую. Беларускія журналісты займаліся вывучэннем гендэрных пытанняў, якім у Швецыі надаецца вялікая ўвага. Як кажа кіраўнік міжнародных навучальных праграм інстытута Фую Вольга Вале, з беларускімі журналістамі, у асноўным сябрамі “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, яны вядуць супрацу з 1997 года:

– У асноўным, наша супраца палягае на навучальных праграмах, у межах якія мы дапамагаем беларускім журналістам удасканальваць свае прафесійныя здольнасці.

Гендэрная журналістыка – гэта такая тэма, якая пачала развівацца зусім нядаўна. Цягам многіх гадоў мы ўгаворвалі нашых беларускіх калегаў заняцца гэтай тэмай, бо яна актуальная, важная, непакоіць Швецыю і іншыя краіны Заходняй Еўропы. І цягам  тыдня група беларускіх журналістаў працавала над ёй. Семінар атрымаўся, быў карысны для ўсіх удзельнікаў.

Падчас візіту беларускія журналісты наведалі папулярны швецкі тэлевізійны канал SVT і рэдакцыю вядучай швецкай газеты “Аfton-bladet” у  Стакгольме ды рэдакцыю мясцовай газеты ў горадзе Кальмар.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі