Незвычайная форма дапамогі дзіцячаму дому



Дзяўчаты ў эратычных строях дапамаглі дзіцячаму дому. На адной з гарадзенскіх аўтамыек адбылася незвычайная акцыя. Дзяўчаты ў шортах мылі машыны цягам сямі гадзін. Удзельніцамі дабрачыннай акцыі сталі 12 прывабных дзяўчат, якія дапамаглі сабраць грошы для дзяцей-сірот Лідскага сацыяльна-педагагічнага цэнтру.

IMG_9854 rr

Пра акцыю распавядае адзін з арганізатараў, кіраўнік клуба “Пакатушкі Гродна” Мікіта Бадмаеў:

– 25 працэнтаў, атрыманыз за сённяшнюю мыйку пойдзе на дабрачыннасць. Наколькі я ведаю, подобная акцыя ніколі не праводзілася. Хтосьці станоўча рэагуе на гэтую акцыю, кажа: «Вы малайцы!», хтосьці крытыкуе.

[Not a valid template]

Гарадзенскія аўтааматары прыяджалі на гэтую акцыю з невялікай ахвотай. Перашкодай стаў ці то ранні час яе правядзення, ці то пахмурное надвор’е ў час акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота Савелія Малчанава