Незвычайная прапанова рукі і сэрца ў цэнтры Гародні



Вольга ні пра што не здагадвалася і проста ішла на сустрэчу з сяброўкай. Тым часам яе хлопец Вадзім, які павінен быў быць у ад’ездзе, падрыхтаваў для каханай незвычайны падарунак – прапанову рукі і сэрца ў самым цэнтры Гародні. Дапамаглі яму маленькія танцоры школы “Adept”.

“Я доўга думаў, як зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Глядзеў шмат відэа ў інтэрнэце пра незвычайныя прапановы, – распавядае хлопец. – Убачыў выступ маленькіх танцораў школы “Adept” у OldCity і прапанаваў кіраўніку дапамагчы мне. Танцоры пагадзіліся і падрыхтавалі такі нумар, пасля якога мая каханая не змагла б мне адмовіць”.

Танцавальную прапанову рукі і сэрца прадставілі на вуліцы Савецкай, калі Воля шпацыравала з сяброўкай.

Пара сустракаецца 5 месяцаў. Вадзім быў упэўнены, што Воля пагодзіцца стаць яго жонкай.

Так і адбылося. Дзяўчына ацаніла падарунак і сказала Вадзіму “так”.

hrodna.life