Нік Вуйчыч — у Менску
Мецэнат і пісьменнік Нік Вуйчыч упершыню наведаў Беларусь у рамках свайго спікер-тура з семінарам „Жыццё без межаў”.
Беларусь стала 58-ай краінай, куды аўстраліец Нік Вуйчыч прыехаў, каб расказаць пра жыццё без межаў — уласную філасофію, якая дапамагла яму самому і дапамагае мільёнам людзей знайсці саміх сябе.
– Галоўнае – натхняць. Шукаць натхнення ў працы. Вы павінны разумець, што вы ходзіце на працу не дзеля свайго кіраўніка, а дзеля дабрабыту, будучыні сваёй Беларусі.
15 красавіка вечарам Нік Вуйчыч будзе выступаць перад перапоўненай „Мінск-Арэнай”.
Паводле БелаПАН
Відэа belapan.by
