Ніна Багінская: Каб ведалі, што трэба бараніць сваю годнасць
У Менску ўвечары 4-га студзеня каля скульптурнай кампазіцыі царскага гарадавога і бадзяжнага сабачкі затрымалі палітычную актывістку Ніну Багінскую з плакатам у падтрымку палітзняволеных.
За колькі хвілінаў да гэтага наш карэспандэнт паспеў паразмаўляць з ёй.
– Я хачу падысці да гарадавога, пастаяць там, паглядзець, калі ўдасца, няхай мяне сфоцяць, а не, дык проста пастаю і пайду з гэтым плакатам зноў на сваю пагулянку, каб людзі падчас зімовых святаў усё ж не спакойна сядзелі за сталом і пілі гарэлку, а каб ведалі, што трэба бараніць сваю годнасць і незалежнасць сваёй краіны, сапраўдную незалежнасць, бо тое, што ў нас робіць русіфікацыя, гэта прыкра і ганьба нам.
Разам з Нінай Багінскай былі затрыманыя сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая, Надзея Батура і галоўны рэдактар газеты “Палескі кур’ер” Максім Клімковіч, якія знаходзіліся непадалёку месца правядзення акцыі.
Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС Менска.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя, Менск