Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская пакінулі Беларусь
Каардынатар «Будзьма беларусамі!», старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская з’ехала з Беларусі. Пра гэта яна напісала ў сваім акаўнце ў фэйсбук.
«Не думала, што мне давядзецца гэта рабіць … Але прыйшлося … Мая дарагая Беларусь, чакай мяне! Я вярнуся. Дзякуй вялікі ўсім добрым людзям», – напісала Ніна Шыдлоўская.
Таксама пра рашэнне выехаць з краіны паведаміла яшчэ адна з кіраўнікоў Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.
«Хочацца спадзявацца, што гэта ўсё яшчэ, хоць і раптам, але камандзіроўка, што гэта ўсё скончыцца і можна будзе вярнуцца ў Беларусь. Дзякуй усім, хто дапамог. Ну вось, прашу прабачэння ў жыхароў майго дома, што наш маленькі двор раптам апынуўся пад чулым кантролем», – адзначыла Макоўская ў сваім допісе ў сацыяльных сетках.
Як паведамлялася раней, таксама пра вымушаны пераезд заявіў палітолаг Валер Карбалевіч.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: budzma.by