Ніна Стужынская: Патрабаванні саміх удзельнікаў Рады Случчыны былі асэнсаваныя палітычна
Слуцкі збройны чын або Слуцкі фронт Беларускай Народнай Рэспублікі — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў лістападзе і снежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з моладзі, трымалі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў 15 валасцях і чынілі супраціў савецкім войскам. Сярод іншых паўстанняў супраць бальшавікоў Слуцкі збройны чын выдзяляецца нацыянальна-дзяржаўным характарам і падрыхтаванасцю, кажа кандыдат гістарычных навук, лаурэат прэміі імя Францішка Багушэвіча, непасрэдны даследчык Слуцкага збройнага чыну Ніна Стужынская:
„Патрабаванні саміх удзельнікаў Рады Случчыны былі асэнсаваныя палітычна. Яны пачулі, што ў той час адкрылася так званае „акно магчымасцяў”, калі можна і трэба выступіць, і дасягнуць сваіх палітычных мэтаў”.
Гэты выступ меў вельмі вялікае значэнне ў барацьбе беларусаў за сваю незалежнасць і нацыянальную ідэю. Таму ужо 101 год замоўчваецца ўладамі. Урок з паразы паўстання не вывучаны да гэта часу, лічыць гісторык Стужынская:
„Вось гэты так скажам раздрай, разлад, як звычайна ў беларусаў, у кіраўніцтве паўстання – гэта канфлікт паміж штабам, канкрэтнымі вайсковымі кіраўнікамі, і Радай – людзьмі цывільнымі”.
Цалкам размова:
Паводле Ніны Стужынскай, калі б спрэчкі з-за далучэння да паўстання ваенных сіл Булак-Булаховіча скончыліся станоўча, вынік паўстання быў бы іншым. Лесы выжыўшых удзельнікаў Слуцкага паўстання, якія вярнуліся ў Беларусь, і іх сем’яў склаўся трагічна. А ідэі паўстанцаў засталіся невырашынымі да гэтага часу.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя