Ніякіх нечаканасцяў на Берасцейшчыне не адбылося



Як і прагназавалася, па Пружанскай выбарчай акрузе №9 прызначаны дэпутатам ветэрынар Аранчыцкай птушкафабрыкі Аляксандр Ляўчук, а па Івацэвіцкай №11 – кіраўніца Бярозаўскім БРСМ Наталля Голуб.

Яны з абсалютна вялізным адрывам абыйшлі сваіх супернікаў. Ляўчуку далі больш за 28 тысяч галасоў, яго супернікам ад 6 да 1.700. Голуб адвалілі 32 тысячы амаль з паловай, у той час як яе суперніку ад апазіцыі ў 10 разоў меней, а тэхнічны кандыдат, музейшчыца Раіса Горбач, якая нават не натужылася напісаць перадвыбарчую праграму, атрымала больш за 6000 галасоў. Супраць усіх унушальная лічба таксама. У Пружанскай выбарчай акрузе амаль 6000, у Івацэвіцкай – роўна 7000.

Усё як заўсёды, кажа наглядальнік за выбарамі, сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі, падводзячы вынікі выбараў:

– Безумоўна адміністрацыйны рэсурс сыграў сваю ролю і не мог не сыграць. Дзе канкрэтная ўстаноўка, дзе нейкія ўскосныя артыкулы ў раёнцы, ці нейкі начальнік на нарадзе сказаў і г.д.г.д.

Паводле Сяржука Русецкага, І тое, што людзі не вераць выбарам, не ходзяць на іх або галасуюць “супраць” цалкам “заслуга” улады, якая не хоча рабіць вывады і не збіраецца нічога мяняць, улічваючы апошнія заявы Ярмошынай і Лукашэнкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя