„НКВД забіваў у Курапатах…”
У Менску прадстаўлена кніга гісторыка, грамадскага актывіста, журналіста Марата Гаравога „НКВД забіваў у Курапатах…”.
Гэта вынік больш чым 20-гадовага даследавання месца, дзе ў сталінскія часы расстрэльвалі ахвяраў тэрору. Па словах Марата Гаравога, задача кнігі – нагадаць грамадству пра тое, што адбывалася ў гэтым урочышчы:
– Каб супрацьстаяць наплыву былога. Каб распаўсюдзіць праўдзівую інфармацыю пра Курапаты. Каб людзі задумаліся, каб людзі асэнсавалі трагедыю, якая адбылася, і пачалі працу над сабой. Гэта вялікая, доўгая праца. Праца пераасэнсавання сябе самога ў жыцці, у гісторыі, па пакаянні, якая робіць чалавека іншым.
Кніга складаецца з 17 тэматычных нарысаў пра трагедыю ў Курапатах, змяшчае больш за 100 унікальных фотаздымкаў і малюнкаў.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота svaboda.org