Нобелеўская лекцыя Святланы Алексіевіч



Першая беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч выступіла з так званай “Нобелеўскай мемарыяльнай лекцыяй”.

[youtube id=”aQI2QPK-nQQ”]

«Я на гэтай трыбуне не адна, побач са мной сотні галасоў. Яны заўсёды са мной, з самага дзяцінства…» Такімі словамі пачала сваю лекцыю беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Тэкст нобелеўскай лекцыі Святланы Алексіевіч

нобель5

нобель4

нобель3

нобель2

нобель1

нобель6

нобель7

нобель8

нобель9

нобель0

Фота: скрыншоты з відэа

* * *

Пра што будзе гаварыць пісьменніца? Некаторыя дэталі ўжо вядомыя. Распавядае наш карэспандэнт Стас Дэдэрка:

– Перад адлётам з Менску ў Стакгольм Святлана Алексіевіч паабяцала, што нобелеўская лекцыя будзе жорсткай і суворай. Адпаведна і выступаць з такім тэкстам немагчыма ў вечаровай сукенцы з дэкальтэ. Акрамя гэтага яшчэ адна лекцыя Святланы адбудзецца падчас урачыстага банкету 10-га снежня. У гэтай прамове наша гераіня будзе распавядаць пра сучаснасць і ў прыватнасці пра падзеі звязаныя з беларускай Плошчай 2010 года. Прэсавым аташэ Святланы Алексіевіч стаў экс-амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які выдатна гаворыць па-беларуску.

Лаўрэатка сёлетняй Нобелеўскай прэміі па літаратуры расказала пра перыяды сваёй творчасці, адметнасць сваёй працы і стаўленне да фемінізму. У сваіх кнігах Алексіевіч апісала, сярод іншага, ролю жанчын у Другой сусветнай вайне ды жаўнераў у Афганістане.

На прэс-канферэнцыі ў шведскай сталіцы пісьменніца сказала, як яна ставіцца да пытання пагрозы Трэцяй сусветнай вайны:

– Гэта неяк вісіць у паветры і мы гаворым часта пра гэта. Якое чытво цяпер галоўнае ў маіх сяброў, якія захавалі адэкватнае стаўленне да рэальнасці, гэта на ўсёй постсавецкай прасторы. Яны чытаюць кнігі ўспаміны пра час перад рэвалюцыяй 1917 года і кнігі, якія распавядаюць пра 30-ыя гады ў Германіі. То бок вось гэта ўпалзанне фашызму, упалзанне цемры ў наша жыццё, вось гэта тое адчуванне з якім я жыву.

Нобелеўскую лекцыю Святланы Алексіевіч можна будзе паглядзець на нашым сайце. Пачатак а 19.30 паводле беларускага часу. Уручэнне прэміі Нобеля адбудзецца 10-га снежня.

Прыгадаем, што беларускія тэлеканалы адмовіліся ад прамой трасляцыі гэтай цырымоніі, аднак у Беларусі ладзіцца некалькі грамадскіх праглядаў.

Беларускае Радыё Рацыя