Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне прысудзілі за адкрыццё віруса гепатыту C
У Стакгольме пачаўся Нобелеўскі тыдзень. Першым, па традыцыі, было абвешчана імя лаўрэата прэміі па медыцыне і фізіялогіі. Імі сталі сумесна Харві Олтэр, Майкл Хаўтон і Чарльз Райс (Harvey J. Alter, Michael Houghton, Charles m. Rice) за «адкрыццё віруса гепатыту С».
6 кастрычніка будзе абвешчана імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па фізіцы, 7 кастрычніка – па хіміі, 8 кастрычніка – па літаратуры, а 9 кастрычніка ў Осла назавуць лаўрэата прэміі міру, а 12 кастрычніка стане вядома, хто атрымае прэмію па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля, заснаваную Банкам Швецыі.
Памер Нобелеўскай прэміі ў 2020 годзе складае 10 мільёнаў крон (каля 1,1 мільёна даляраў).
Беларускае Радыё Рацыя