Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі за вакцыны ад COVID-19
Нобелеўскі камітэт аб’явіў лаўрэатаў прэміі ў галіне фізіялогіі медыцыны. Ёй уганараваны Каталін Карыка і Дру Вайсман за іх адкрыцці, якія тычацца мадыфікацыі нуклеатыдных аснаванняў, якія дазволілі ў далейшым стварыць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19.
Каталін Карыка нарадзілася ў 1955 годзе ў Сольнаку, Венгрыя. Яна атрымала доктарскую ступень ва Універсітэце Сегеда ў 1982 годзе. У далейшым працавала ў ЗША, стала старэйшым віцэ-прэзідэнтам BioNTech RNA Pharmaceuticals.
Дру Вайсман нарадзіўся ў 1959 годзе ў ЗША. Ён атрымаў ступень доктара медыцыны і доктара філасофіі ў Бостанскім універсітэце ў 1987 годзе. Вайсман з’яўляецца дырэктарам Пенсільванскага інстытута інавацый у галіне РНК.
У дзевяностых гадах Карыка і Вайсман разам працавалі ў Пенсільванскім універсітэце. Разам яны займаліся вывучэннем таго, як розныя тыпы РНК узаемадзейнічаюць з імуннай сістэмай. У выніку калі ў 2020 годзе пачалася пандэміся COVID-19 атрымалася ў рэкордныя тэрміны распрацаваць вакцыны.
У аўторак абвесцяць уладальніка прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі, у чацвер — па літаратуры.
Лаўрэата прэміі міру назавуць у пятніцу ў Осла (Нарвегія).
І апошні лаўрэат будзе названы ў наступны панядзелак, гэта лаўрэат прэміі па эканоміцы.