Нобеля па эканоміцы атрымаў амерыканскі эканаміст
Нобелеўскую прэмію па эканоміцы сёлета атрымаў амерыканскі эканаміст Рычард Талер. Прэмія прысуджана за ўклад у вывучэнне эканомікі паводзін. У адрозненне ад іншых нобелеўскіх прэмій, узнагароду за заслугі ў галіне эканомікі заснаваў Цэнтральны банк Швецыі ў 1968 годзе. Яе таксама называюць прэміяй “памяці Альфрэда Нобеля” – сам Нобель не ўказваў прэмію ў сваім завяшчанні.
Дарэчы, Рычард Талер быў адным з дарадцаў прэзідэнта Барака Абамы.
Беларускае Радыё Рацыя