„Ноч кажаноў” прайшла ў Менску



Падчас яе дзеці і дарослыя змаглі зрабіць свайго кажанчыка на творчых майстар-класах, паглядзець выставу “Дзівосныя рукакрылыя”, а таксама паўдзельнічаць у розных віктарынах.

Хоць мерапрыемства зладзіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, кажаны – гэта млекакормячые, адзначае біёлаг Аляксей Шпак. Ён з’яўляецца навуковым супрацоўнікам НАН Беларусі, але вельмі любіць кажаноў – таму і прачытаў цікавую пра іх лекцыю падчас мерапрыемства.

– „Ноч кажаноў” – насамрэч гэта міжнародная інтэрнацыянальная акцыя, якая адбываецца напрыканцы жніўня кожнага году па ўсё Еўропе. Але насамрэч гэтая дата не жорсткая. То бок у кожнай краіне можна праводзіць „Ночы кажаноў” калі заўгодна. І праводзяцца не толькі ночы кажаноў. Напрыклад, ААН і праграма ЮНЕП 2012 год абвясціла ўвогуле міжнародным годам кажана.

Дзякуючы лекцыі, госці даведаліся шмат цікавых фактаў: напрыклад, як кажаны нараджаюцца і як размаўляюць паміж сабой. А таксама – што пагражае нашым кажанчыкам. На дадзены момант у Беларусі зарэгістравана 19 відаў кажаноў, і гэта прыкладна чвэрць ад усіх млекакормячых краіны. Але з-за суседства з людзьмі кажаны могуць трапляць у складаныя сітуацыі. Таму ў Менску існуе КажанаПоліс – туды можна прынесці знойдзенага кажанчыка, дзе той атрымае лячэнне. І напрыканцы сваёй лекцыі Аляксей Шпак дастаў с кішэні кажана, які там жыў і выздаравеў, і адпусціў яго на волю.

Кася Манюк, Беларускае Радыё Рацыя