„Ноч расстраляных паэтаў” пройдзе ў Курапатах



29 кастрычніка а 20-й гадзіне ва ўрочышчы Курапаты на Галгофе пачнецца «Ноч расстраляных паэтаў». Акцыя памяці ладзіцца трэці год запар. У Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій вядомыя беларусы будуць чытаць вершы, успамінаць бязвінна загінулых.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года – стала Чорнай ноччу ў гісторыі Беларусі. У гэту жахлівую ноч савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх такія выбітныя асобы як Алесь Дудар, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Валер Маракоў і многія іншыя.

Расстрэльны спіс за подпісамі Сталіна і Молатава адшукаў некалі ў Архіве прэзідэнта РФ Леанід Маракоў — пляменнік расстралянага ў 1937-м паэта Валерыя Маракова.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Новы Час