Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух
Ноччу ў раёне Калодзішчаў адбыўся выбух — інфармацыя ад Motolkohelp. Выбух быў чуваць прыкладна ў 23:20 у раёне радыёцэнтра, па іншай інфармацыі — у раёне чыгуначных шляхоў.
Азярышча — галоўная станцыя для пагрузкі вайсковай тэхнікі ў Менску. Там грузяцца і беларускія, і расейскія войскі. Побач з ёю размешчаныя 120-я брыгада, 127-я брыгада сувязі, 56-ты полк сувязі. Пасля другой гадзіны ночы, у раёне чыгункі бачылі машыны МНС.
Таксама высветлілася, што гук выбуху быў чутны нават у Менску, у прыватнасці ва Уруччы і Зялёным Лузе. Гэта азначае, што гукавая хваля была ў радыусе васьмі кіламетраў. У сваю чаргу чытачы “Зеркало” пішуць, што цяпер апытваюць жыхароў вайсковага гарадка ва Уруччы — са слоў следчых, уначы адбыўся тэракт на чыгуначнай станцыі Азярышча. Ад МНС або іншых ведамстваў не было ніякай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя